У Стакгольме прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстарсан і міністарка па еўрапейскіх справах Есіка Розэнкратц, якая працуе ў кабінеце прэм’ера, сустрэліся са Святланай Ціханоўскай у офісе кіраўніка ўрада.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалі:
➖шляхі вызвалення і спосабы дапамогі палітвязням;
➖ пытанне легалізацыі беларусаў у Швецыі і на тэрыторыі ЕС;
➖ бяспековую і палітычную сітуацыю ў рэгіёне,
➖падтрымку грамадзянскай супольнасці,
➖ магчымасць увядзення новых абмежаванняў за рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека супраць прадстаўнікоў рэжыму і яго саўдзельнікаў;
➖ падтрымку незалежных медыя, у тым ліку асобна закранулі пытанне «Радыё Свабода»
Прэм’ер выказаў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і іх намаганням па дэмакратызацыі краіны і ўмацаванні незалежнасці. Святлана Ціханоўская падзякавала Швецыі за хуткі водгук на заклік падтрымаць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, за прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама за нязменную падтрымку Украіны.